На месцы здарэння.

Днём 10 лістапада ў міліцыю звярнулася жыхарка Слоніма і паведаміла пра тое, што знаёмы сужыцеля зачыніў яе ў сабачым вальеры і не выпускае, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Па паказаным адрасе выехала следча-аператыўная група.  Устаноўлена, што каля 15 гадзін таго ж дня, 38-гадовы мужчына, знаходзячыся ў двары дома, у якім пражывала жанчына з сужыцелем, замкнуў яе ў вальеры для хатніх жывёл на навясны замок.

Па папярэдніх дадзеных следства, напярэдадні жанчына распівала спіртныя напоі ў кампаніі сужыцеля і яго знаёмага.  Калі спіртное скончылася яна прапанавала адправіцца за «дадаткам». Знаёмы выклікаў ёй таксі, а таксама перадаў грошы на алкаголь.

Аднак у краму жанчына не паехала, а адправілася ў забаўляльную ўстанову, дзе прабыла ўсю ноч, а дадому вярнулася толькі да абеду наступнага дня.

Пасля чаго знаёмы сужыцеля замкнуў яе ў вальеры.

Следчыя агледзелі месца здарэння, праводзяць неадкладныя следчыя дзеянні. Слонімскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 38-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт.  183 Крымінальнага кодэкса (незаконнае пазбаўленне волі).

Падчас злачынства мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення.  Следчыя высвятляюцьўсе абставіны здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский