Фота Настассі Уткінай.

Індэкс спажывецкіх цэн у кастрычніку ў параўнанні з вераснем склаў 0,5%. Такія дадзеныя на сваім сайце апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Tut.by паглядзеў, што падаражэла больш за ўсё.

У параўнанні са снежнем 2018 гада ў кастрычніку інфляцыя склала 3,9%. Калі параўнаць гэты паказчык за студзень – кастрычнік гэтага года з дадзенымі за гэты ж перыяд мінулага года, то атрымаецца 5,8%.

Больш за ўсё за кастрычнік падаражэлі харчовыя тавары – на 1% (з пачатку года – на 3,2%). Нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы – на 0,3%, а з пачатку года – на 3,5%.

Платныя паслугі ў кастрычніку сталі даражэй на 0,1%, а з пачатку года – на 5,8%.

З прадуктаў больш за ўсё падаражэлі садавіна і гародніна. Агуркі – больш чым на 75%, памідоры – амаль на 55%, бананы – на 9% з лішнім.

* * *

Інфляцыя – гэта змена кошту пэўнага набору тавараў і паслуг асабістага карыстання ў часе.

Індэкс спажывецкіх цэн – афіцыйны паказчык інфляцыі ў Беларусі.

Прынцыпы, па якіх ён разлічваецца, ужываюць не толькі ў Белстаце, але і ва ўсіх статыстычных ведамствах свету.

• Текст доступен на языке: Русский