Падазраванага ў рабаўніцтве затрымалі па гарачых слядах маладзечанскія аператыўнікі.
7 лістапада загадчык магазіна ў вёсцы Дубрава патэлефанавала ў міліцыю, паведамляе прэс-сакратар МУС Беларусі. Яна распавяла, што невядомы мужчына адкрыта скраў з прылаўка пачак пральнага парашку і збег. Работнік крамы спрабавала спыніць наведніка, але не змагла.
На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група. Яны вывучылі запісы з камер відэаназірання, убачылі зламысніка. Падазраваным стаў 42-гадовы беспрацоўны жыхар Мінска, раней судзімы за маёмасныя злачынствы.
Праз некалькі гадзін падазраванага затрымалі ў сваякоў у суседняй вёсцы. Падчас затрымання ён быў нецвярозы. Міліцыянеры знайшлі ў доме скрадзены пральны парашок. Ён быў ужо распакаваны.
Мужчыну арыштавалі. У яго дзеяннях бачаць злачынствы, прадугледжаныя артыкулам “Рабаўніцтва”. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да чатырох год пазбаўлення свабоды.
• Текст доступен на языке: Русский