Фота даслаў наш чытач.

Ноччу 11 лістапада мужчына разбіў шкло ў дзвяры дзіцячай паліклініцы.

Афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук паведаміла, што мужчына знаходзіўся ў Маладзечне на курсах павышэння кваліфікацыі, таму не ведаў горад і заблукаў. Ён зблытаў дзіцячую паліклініку з інтэрнатам, пачаў стукаць у дзверы, але яму ніхто не адчыніў.

У выніку мужчына выпадкова ўпаў і разбіў галавой шкло ў дзвярах паліклінікі.

• Текст доступен на языке: Русский