Фота belarus.basketball.

Баскетбалістка са Смаргоні Юлія Рыцікава згуляе ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2021.

Беларуская зборная пачне кваліфікацыйны этап матчам са сборнай Вялікабрытаніі 17 лістапада. Беларускі згуляюць на выездзе ў Манчэсцеры.

Беларусь знаходзіцца ў групе F разам з Вялікабрытаніяй і Польшчай.

Юлія Рыцікава падчас трэніроўкі нацыянальнай зборнай. Фота Беларускай федэрацыі баскетбола.

Юлія Рыцікава гуляе ў складзе беларускай зборнай больш за 12 год.

• Текст доступен на языке: Русский