Фота kp.ru.

Здарэнне адбылося ў Крычаўскім раёне ў в. Свадкавічы 5 лістапада, піша СК.

Кампанія маладых людзей ў адным з дамоў піла. Уначы 18-гадовы хлопец прачнуўся ад вострага болю і выявіў, што яго 20-гадовы знаёмы ў стане алкагольнага ап’янення адкусіў яму частку правага вуха. Дзяўчына, якая знаходзілася ў кампаніі, аказала пацярпеламу першую дапамогу, а гаспадар дома выклікаў міліцыю.

Але прышыць частку вуха дактары не змаглі, бо маладыя людзі па дарозе ў бальніцу яе згубілі.

Па выніках судова-медыцынскай экспертызы нанесеныя маладому чалавеку цялесныя пашкоджанні з’яўляюцца цяжкімі па прыкмеце абязвечвання твару. Таксама на твары пацярпелага выяўлены раны і сінякі, укушаныя раны на пальцы рукі.

• Текст доступен на языке: Русский