Фота lastday.club.

Фігурантамі крымінальнай справы сталі жыхары вёскі Хатуцічы Маладзечанскага раёна. Гэта маці і сын, які жыве за яе кошт.

Чарговая сварка пачалася з-за грошай. Мужчына патрабаваў тры рублі на алкаголь, але маці вырашыла не даваць. Тады ён узяў кухонны нож і ўдарыў жанчыну ў  жывот. Выратавала тое, што халодная зброя апынулася тупой, на целе маці засталася толькі драпіна.

Канфлікт на гэтым не скончыўся, а разгарэўся з большай сілай. У суседнім пакоі мужчына заўважыў вяроўку. Ён абкруціў закруціў вяроўку на шыі маці і пачаў душыць.

Жанчына пагадзілася даць грошы, каб сын яе адпусціў. Выбегла на вуліцу, але схавацца не паспела. Сын дагнаў маці, паваліў на зямлю і за рукі зацягнуў у дом. Жанчына мусіла даць грошы. Але гэта вырашыла канфлікт на пару гадзін.

Дадому дэбашыр вярнуўся ўжо нецвярозы і з парога стукнуў маці кулаком у грудзі. На гэты раз выбіць грошы сын вырашыў з дапамогай качаргі. З ёй мужчына бегаў па вёсцы ў пошуках маці. Жанчына набрала «102».

Жанчына расказала міліцыянерам пра канфлікт з сынам цягнецца не адзін год. Ён увесь час патрабуе грошы, збіваючы і пагражаючы то сякерай, то «розачкай».

Прытулак жанчына перыядычна прасіла ў суседзяў. 37-гадовы дэбашыр неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейна-бытавыя скандалы. Акрамя таго, раней ён быў судзімы за ўчыненне цяжкага злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь «Хуліганства».

Цяпер фігурант пад вартай. Яго дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле 207 КК Рэспублікі Беларусь (разбой). Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

• Текст доступен на языке: Русский