Фота banki.ru.

Больш за трыста рублёў недалічыўся на сваёй картцы жыхар Смаргонскага раёна.

У мужчыны некалькі тыдняў таму скралі картку аднавяскоўцы – муж і жонка. Як устанавілі мясцовыя аператыўнікі, муж і жонка набывалі за чужыя грошы тавары ў краме суседняй вёскі.

Цяпер абодвум фігурантам гісторыі прыйдзецца адказваць у адпаведнасці з санкцыяй ч.2 ст.212 КК РБ «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі».

Органы ўнутраных спраў у чарговы раз нагадваюць: запіс пін-кода на пластыкавай картцы пры выхадзе яе з абарачэння ўласніка стварае магчымасць як зняцця наяўных грашовых сродкаў, так і аплаты тавараў нядобрасумленнымі асобамі. Таму, дадатковая пільнасць ў такіх выпадках не перашкодзіць.

• Текст доступен на языке: Русский