Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

«Дынама» прайграла магілёўскім хакеістам на дамашняй пляцоўцы.

«Дынама-Маладзечна» 5:6 «Магілёў»

Шайбы за маладзечанцаў забівалі Вячаслаў Лісічкін, двойчы Станіслаў Кучкін, Арцём Волкаў і Мікіта Феактыстаў.

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітрый Краўчанка даў каментар пасля матча:

– Тая каманда, якая была ў пачатку сезона, гуляла з азартам, аддавалася гульні, той вынік, які мы паказвалі, ён кажа пра тое, што мы можам гуляць. Можна назваць шмат прычын чаму мы сёння так згулялі: што вялікі перапынак быў, ці не выйшлі з-пад нейкай пэўнай нагрузкі. Але, трэба разумець, што, калі не гуляе адзін ці два чалавека – гэта адно, а калі не гуляе ўся каманда – гэта іншае. Тут прычына не ў хакеі, тут трэба шукаць прычыны каля хакея. У любым выпадку, мы спартсмены, мы прафесіяналы, і раз людзі прыйшлі заўзець за нас, мы не маем права гуляць дрэнна, тым больш дома. Трэнерскі штаб не хоча больш бачыць такіх гульняў ад нашага калектыву, але зноў жа, тут ёсць комплекс прычын, чаму сёння апусцілі рукі. Яшчэ ёсць час, мы верым у калектыў, верым у каманду, што праз пэўную працу, якая пройдзе ў камандзе і побач з камандай, усё наладзіцца ў лепшы бок.

Наступная гульня для маладзечанцаў пройдзе 14 лістапада з «Юнацтвам».

• Текст доступен на языке: Русский