12 лістапада ў рэсурсным цэнтры Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа адбыліся адборачныя спаборніцтвы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 па прафесійнай кампетэнцыі «Сантэхніка і ацяпленне».

У экспертнай групе працавалі галоўны інжынер таварыства «БудТрастСэрвіс» Вадзім Матусевіч, дырэктар таварыства «Навучальны Цэнтр Тэхнар» Дзмітры Крупянькоў, прараб таварыства «Еўра-Інжынерынг» Віталь Вашняровіч, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання «ЦеплаЭнергаСіла» Ілля Траццяк.

Удзельнікі спаборніцтва цягам шасці гадзін выконвалі конкурснае заданне, якое складалася з модуляў «Сантэхніка» і «Ацяпленне». Навучэнцы па рысунку будавалі гатовы да прымянення сантэхнічны макет інжынерных сістэм з падключаным ацяпляльным прыборам. Таксама ўсталёўвалі і падключалі ўнітаз і ўмывальнік.

Па ўмовах задання ўвесь сантэхнічны макет павінны быў падключаны да стаяковай сістэмы каналізацыі і водаправода. Мантаж, устаноўку і падключэнне выконвалі на рабочых стэндах.

Эксперты размеркавалі прызавыя месцы наступным чынам.

1 месца – Яўген Гайбута з Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

2 месца – Міхаіл Мамантаў з салігорскага дзяржаўнага каледжа.

3 месца – Станіслаў Пракаповіч з Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Удзел у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 можа стаць выдатным стартам для будучай кар’еры.

• Текст доступен на языке: Русский