Фота mil.by.

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што ў 2020 годзе будзе і далей развівацца сістэма сацыяльнай абароны ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы.

У прыватнасці, плануецца вырашыць пытанне з «прадастаўленнем скідак на навучанне на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыі пры ўмове атрымання па ўсіх прадметах адзнак не ніжэй за 6 балаў».

Таксама прапрацоўваецца прадастаўленне першачарговага права на абслугоўванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя і зніжкі ў 25% на платныя медыцынскія паслугі для асоб, якія атрымалі траўмы (ранення, кантузіі) пры выкананні абавязкаў ваеннай службы ў перыяд тэрміновай ваеннай службы.

– Акрамя таго, за членамі сем’яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, захаваецца права карыстання жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнаце, прадастаўленымі гэтым ваеннаслужачым у сувязі з працоўнымі адносінамі, на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы. Праект гэтага прававога акта будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы да канца года, – сказаў Андрэй Раўкоў.

• Текст доступен на языке: Русский