Суд Вілейскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовага жыхара, якога абвінавачваюць у забойстве сваёй кошкі, паведамілі ў судзе.
Справу аб забойстве кошкі Белкі ў Вілейцы, якая атрымала вялікую агалоску ў СМІ, расследавалі каля трох месяцаў.
14 лістапада ў 11:00 пачнецца першае судовае паседжанне ў дачыненні да жыхара Вілейкі, які праходзіць абвінавачаным па справе аб забойстве жывёлы.
Яго будуць судзіць па артыкуле 339-1 «Жорсткае абыходжанне з жывёлай» Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Згодна з матэрыяламі справы, жыхар Вілейкі абвінавачваецца ў тым, што, знаходзячыся ў грамадскім месцы, дзейнічаючы наўмысна, з хуліганскіх пабуджэнняў, будучы п’яным, забіў кошку.
У Беларусі ў апошнія два гады прайшлі некалькі гучных судовых працэсаў у дачыненні да жывадзёраў, якія забілі хатніх жывёл – сабак і катоў. Усім фігурантам гэтых спраў вынесеныя абвінаваўчыя прысуды, суды прызначылі вінаватым штрафы, папраўчыя работы і абмежаванне волі.
Практычна ўсе фігуранты крымінальных спраў, якіх судзілі за жорсткае абыходжанне з жывёламі балі ў стане алкагольнага ап’янення.
• Текст доступен на языке: Русский