Фота з месца здарэння забяспечанае Таццянай Беланог.

Валожынскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па факце забруджвання ракі Валожынкі, расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

У рамках кантролю прыродаахоўнага заканадаўства спецыялісты ўзялі пробы вады з ракі Валожынка. Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі перавышэнне забруджвальных рэчываў, што не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.

Па папярэдніх дадзеных следства, перавышэнне забруджвальных рэчываў вады ракі абумоўлена скідам неачышчаных сцёкавых водаў з ачышчальных збудаванняў, размешчаных паблізу вёскі Улазавічы на Валожыншчыне.

Згодна з папярэдняй ацэнкай, урон навакольнаму  асяроддюі склаў больў за за 140 тысяч рублёў.

Вада ў Валожынцы летам 2017 года была вельмі празрыстай. Фота Аксаны Ярашонак.

У рамках ўстанаўлення фактычных абставін здарэння дапытваюць работнікаў, службовыя асобы арганізацый, вывучаюць дакументы.

Асаблівую ўвагу следчыя надаюць ўстанаўленню прычын і ўмоў, з-за якіх адбылося забруджванне.

• Текст доступен на языке: Русский