Следчыя праводзяць эксперымент. Фота забяспечанае Таццянай Беланог.

Дзяржынскія следчыя завершылі расследаванне крымінальнай справы аб выкраданні чалавека і іншых карыслівых злачынствах.

Абвінавачанымі прызналі жыхароў Дзяржынскага раёна: раней судзімага 27-гадовага слесара, які працуе рознарабочым, 17-гадовага юнака і 20-гадовую дзяўчыну.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, усе ўтрох красавіцкай ноччу на аўтамабілі прыехалі да дома 29-гадовага знаёмага. Дзяўчына засталося чакаць у машыне, а нецвярозы старэйшы абвінавачваны і непаўнагадовы праніклі ў дом. Пабудзіўшы гаспадара, выманілі яго на вуліцу і сталі патрабаваць 150 долараў, якія нібыта апошні павінен быў раней перадаць 27-гадоваму мужчыну.

Яны пачалі збіваць пацярпелага. А потым, з пагрозай прымянення сілы, засунулі яго ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лес.

Там прымусілі рыдлёўкай выкапаць сабе яму, легчы ў яе і сталі засыпаць пяском.

Атрымаўшы пры такіх абставінах ад пацярпелага згоду на перадачу шасцісот долараў, адвезлі яго назад дадому ў багажніку. Пасля мужчына звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы.

Па крымінальнай справе правялі праверку паказанняў на месцы, допыты, вочныя стаўкі і іншыя працэсуальныя дзеянні.

У ходзе работы з абвінавачанымі следчыя таксама выкрылі іх у здзяйсненні шэрагу крадзяжоў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. У грамадзян яны кралі паліва, аўтамабільныя запчасткі, інструменты. Некаторую выкрадзеную маёмасць вярнулі пацярпелым.

Па выніках расследавання дзеянні непаўналетняга і 27-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва), п. 3, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне чалавека) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама старэйшаму абвінавачанаму ставіцца арт. 417 (ухіленне асуджанага ад выканання прысуду суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю), а дзяўчына абвінавачваецца па ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаных узялі пад варту. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский