ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур адбудзецца 16 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.
Фестываль пачнецца ў 11.00. У гэты час у Палацы культуры адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў 12.00 стартуе канцэртная праграма “Скарбы Нацый – спадчына зямлі”.
У свяце прымуць удзел майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя калектывы грамадскіх нацыянальных аб’яднанняў і індывідуальныя выканаўцы з розных раёнаў Мінскай вобласці.
У цэлым мерапрыемства збярэ ўсіх, хто шануе родную мову, захоўвае нацыянальныя традыцыі і звычаі.
Выступы і працы канкурсантаў будзе ацэньваць рэспубліканскае журы. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны дыпломы фестывалю і каштоўныя падарункі. Па выніках будуць выбраны лепшыя калектывы і выканаўцы, якія выступяць у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
• Текст доступен на языке: Русский