У чэрвені 2017 года стала вядома, што Еўрасаюз зменіць дызайн шэнгенскай візы дзеля бяспекі. Да гэтага знешні выгляд шэнгенскай налепкі не мяняўся каля 20 гадоў. Цяпер візы новага дызайну сталі выдаваць і беларусам.

На сайце Савета ЕС адзначалася, што візавая налепка, якая знаходзіцца ў звароце больш за 20 гадоў, «скампраметавала сябе сур’ёзнымі інцыдэнтамі з падробкамі і махлярствам».

Як стала вядома TUT.BY, візы новага ўзору ўжо выдаюць у пасольствах Чэхіі і Германіі ў Беларусі. Адрозненне толькі ў дызайне, дзейнічае віза сапраўды гэтак жа, як і папярэдняга ўзору.

Дарэчы, большасць пасольстваў краін Шэнгена ў Беларусі па-ранейшаму пакуль выдаюць візы са старым дызайнам.

• Текст доступен на языке: Русский