Літовец хацеў у Мінск, але перасёк мяжу не ў пункце пропуску з-за знешняга выгляду

Увечары 12 лістапада ў Ашмянскім раёне смаргонскія памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы затрымалі невядомага мужчыну.

Ім аказаўся 35-гадовы жыхар Шаўляйскага раёна. З дакументаў у яго быў толькі від на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы. Сам ён растлумачыў, што ў Беларусь, дакладней у Мінск, збіраўся трапіць у турыстычных мэтах. Але перасекчы мяжу ў пункце пропуску не адважыўся з-за свайго знешняга выгляду.

На дадзены момант замежны грамадзянін змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, ч.1 арт. 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь.