У Вілейцы гарэла пабудова. Пажарных своечасова выклікалі мясцовыя жыхары

Пажар адбыўся ўвечары 12 лістапада. Падрабязнасці «ШП» распавёў інспектар Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч:

– Пра тое, што ў вёсцы Будкі Вілейскага раёна гарыць пабудова, нам паведаміў мясцовы жыхар у 20.21.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікамі ўстаноўлена, што на мансардным паверсе пабудовы адбываецца гарэнне. Як паведамілі пазней гаспадары, верхні паверх пабудовы быў уладкаваны пад пакой адпачынку ў лазні. У выніку пажару быў выпалены асабліва мансардны паверх, пашкоджаны драўляныя канструкцыі першага паверха.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца некалькі версій: парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, альбо парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Па словах Аляксандра Казакевіча, на момант пажару гаспадары знаходзіліся дома. Ніхто не пацярпеў.

• Текст доступен на языке: Русский