Авен. Не самы просты перыяд. Многія падзеі вакол вас будуць не даспадобы. Больш за ўсё будзе засмучаць, што ніяк не атрымоўваецца паўплываць на гэтыя падзеі. Пастарайцеся не сварыцца з уплывовымі людзьмі.

Цялец. Першая палова тыдня будзе плённай. Атрымаецца вельмі хутка справіцца са справамі, якія ў іншы перыяд занялі б значна больш часу. Вашы дасягненні не застануцца незаўважанымі.

Блізняты. Вы будзеце шмат думаць пра будучае. Але пажадана не забываць глядзець на тое, што адбываецца проста зараз. Не саромцеся звяртацца па парады да блізкіх. Вас чакае не толькі падтрымка, але і разумныя словы.

Рак. Перыяд спрыяльны для нечаканых учынкаў. Варта дзейнічаць так, як падказвае інтуіцыя. На гэты час менавіта яна стане для вас і найлепшым сябрам, і дарадцай. Выдатны час для рамантычных сустрэч – яны могуць стаць нечым большым.

Леў. Выдатны перыяд, каб абмяркоўваць або ўвасабляць сур’ёзныя задумы. Не губляйце час на штодзённую драбязу – займайцеся вялікімі справамі. Не шкадуйце на іх ні часу, ні рэсурсаў. Калі зробіце самае важнае, можаце пераходзіць да менш істотных рэчаў.

Дзева. Выдатны час для сустрэч і размоў. На новых знаёмых вы зробіце самае прыемнае ўражанне. Зможаце памірыцца з тымі, з кім пасварыліся. У рамантычных адносінах варта зрабіць рашучы крок.

Шалі. Вас чакаюць добрыя навіны. Пагаджайцеся на нефармальныя сустрэчы – атрымаеце шанец абмеркаваць важныя пытанні па працы, супрацоўніцтве і грошы. Калі любоўныя сувязі вас абцяжарваюць, пастарайцеся пакуль пераключыцца на працу.

Скарпіён. Няпросты, але запамінальны перыяд. Вы дакладна будзеце не ў настроі ісці на кампрамісы, што можа ўскладніць блізкія адносіны. Каб дасягнуць поспеху, трэба быць настойлівым. Чым больш прыкладзяце намаганняў, тым больш атрымаеце ў адказ. Магчымае знаёмства, якое перацячэ ў рамантычныя адносіны.

Стралец. Магчыма, прыйдзецца адступаць ад планаў і ісці на саступкі. Калі ў вас атрымаецца праявіць гібкасць, вы пазбегнеце сур’ёзнага канфлікту. Выдатны перыяд для асаблівых спатканняў, але пра іх спатрэбіцца паклапаціцца самім.

Казярог. Вельмі важна ў гэты час нічога не адкладаць на потым. Гэтыя справы не будуць даваць вам спакою ўсё роўна, так што прасцей узяць ды закончыць. Варта прысвяціць час гаспадарцы – не забывайце, што ад стану нашага дому залежыць і настрой.

Вадалей. Важна сур’ёзна ставіцца да ўсіх спраў, каб пазбегнуць памылак. Не тое каб задачы былі складанымі. У першую чаргу будзе важна ваша канцэнтрацыя і падрыхтаванасць.

Рыбы. Перамены ў асабістым жыцці пакуль варта трымаць у сакрэце. Добры час, каб паклапаціцца пра здароўе – падумайце, што канкрэтна вас клапоціць апошнім часам.