Унікальны курганны могільнік знайшлі ў вёсцы Наўры ў Мядзельскім раёне. Пра гэта распавялі падчас прэзентацыі вынікаў археалагічных даследаванняў “у Нацыянальным гістарычным музеі, піша БелТА.
– За палявы сезон даследавалі плошчу памерам у 148 метраў квадратных, у выніку чаго знайшлі чатыры кілаграмы костак і два кілаграмы керамікі. Устанавілі, што гэты курганны могільнік з’яўляецца ў Беларусі унікальным помнікам, таму што зусім іншага тыпу ў адрозненні ад знойдзеных раней пахаванняў, – паведаміла навуковы супрацоўнік установы, кіраўнік раскопак Вікторыя Тарасевіч.
• Текст доступен на языке: Русский