Фота з сайта МНС.

12 лістапада каля дзіцячай паліклінікі ў Маладзечне з’явіліся дзве лаўкі з навучальнай інфармацыяй на тэму пажарнай бяспекі.

Штодня супрацоўнікі МНС працуюць па прафілактыцы пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Рыхтуюць сюжэты на тэлебачанні, артыкулы ў друкаваных выданнях, выступленні ў працоўных калектывах, на бацькоўскіх сходах, акцыі, графіці, мультфільмы, відэаролікі і многае іншае.

Работнікі Маладзечанскага ГРАНС імкнуцца выкарыстоўваць любую магчымасць, каб данесці да насельніцтва інфармацыю аб бяспецы. Правілы, размешчаныя на спінках лавак, накіраваныя на фарміраванне культуры бяспекі ў бацькоў і дзяцей.

Кожны, хто наведае дзіцячую паліклініку, зверне ўвагу на яркія карцінкі. Такім чынам, прачытае асноўныя правілы паводзін пры пажары і даведаецца пра «Чароўную кнігу МНС».

• Текст доступен на языке: Русский