Фота sozh.info.

14 лістапада ў 6.30 на лінію 102 у Маладзечанскі РАУС звярнуўся 60-гадовы жыхар Маладзечна. Па словах мужчыны, ад 17 гадзін 13 лістапада да 6.20 14 лістапада з двара дома па вуліцы Валынца скралі машыну Опель Аскона.

Аўтамабіль 1984 гада выпуску, чырвонага колеру. Рэгістрацыйны знак 2231МА5,кажуць у прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне машыны, паведаміць па тэлефонах 8 (0176) 77-16-56, 8 (029) 753-99-40 альбо 102.

Адрас райаддзела – Маладзечна, вуліца Галіцкага 23. Канфідэнцыяльнасць і ананімнасць гарантуюць.

• Текст доступен на языке: Русский