У Беларусі кожны падлетак своечасова атрымлівае псіхалагічную дапамогу, паведаміла журналістам галоўны пазаштатны дзіцячы псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Вольга Літвінава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Мы разумеем, што ў вялікіх гарадах дапамога псіхіятраў, псіхатэрапеўтаў, псіхолагаў больш даступная. Міністэрства аховы здароўя надае вялікую ўвагу, каб такая дапамога была даступная кожнаму падлетку і ў малых гарадах, а таксама ў сельскай мясцовасці, – сказала Вольга Літвінава.

• Текст доступен на языке: Русский