Фота trainforgain.org.

Акрамя культурнай праграмы абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019», які пройдзе ў Смаргоні 23 лістапада, мясцовых жыхароў і гасцей свята чакаюць яшчэ і спартыўныя мерапрыемствы.

Спартыўная частка абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» пачнецца з урачыстага адкрыцця абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў. Удзел у ёй прымуць зборныя каманды ўсіх раёнаў Гродзеншчыны.

Праграма спартакіяды:

10.30 – урачыстае адкрыццё спартакіяды (ФАК «Юнацтва»);

11.00 – пачатак спаборніцтваў па гіравым спорце, дартсе, баскетболе 3х3 (ФАК «Юнацтва»);

11.30 – настольны тэніс (ДУА «Гімназія г. Смаргоні»);

14.00 – узнагароджанне пераможцаў, закрыццё спартакіяды (ФАК «Юнацтва»).

Таксама ў рамках спартыўнай часткі фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Смаргоні пройдуць лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Восеньскія старты».

Па словах арганізатараў, у спаборніцтвах могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Чакаецца, што за медалі гэтага лёгкаатлетычнага турніру пазмагаюцца аматары бегу бегавую клуба «Гроднооблспорт», клуба аматараў бегу «FOLLOWSMORGON» .

Праграма спаборніцтваў:

12.00 – адкрыццё спаборніцтваў (стадыён ФАК «Юнацтва»);

12.15 – старт 10,5 км; 4,5 км. Дыстанцыя 10,5 км – узроставая група – мужчыны: 16-19, 20-29, 30-39, 40-49, 50 + гадоў; жанчыны – 16-19, 20-29, 30-39, 40-49, 50 + гадоў. Дыстанцыя 4,5 км – абсалютнае першынство – усе жадаючыя аматары бегу;

13.45 – старт 500 м; 1000 м. Дыстанцыя 500 м – узроставая група – 6-7, 8-9 гадоў (дзяўчынкі, хлопчыкі). Дыстанцыя 1000 м – узроставая група – 10-11, 12-13 гадоў (дзяўчынкі, хлопчыкі);

14.30 – узнагароджанне пераможцаў, закрыццё спаборніцтваў (стадыён ФАК «Юнацтва»).

• Текст доступен на языке: Русский