Жыхар Вілейкі прыгавораны да года выпраўленчых работ за забойства свайго ката

15 лістапада 2019 году суд Вілейскага раёна асудзіў мужчыну, які забіў ката, да года выпраўленчых работ.

24 ліпеня ў Вілейцы на вуліцы Гарадзішчанскай жанчына ўбачыла, як мужчына б’е котку аб бардзюр. Труп жывёлы пазней знайшлі ў сметніцы. Падазраваным апынуўся 30-гадовы мясцовы жыхар, ўладальнік гадаванца. Як паказана ў прыгаворы суда, мужчына ў той дзень быў нецвярозы.

Мужчыну судзілі па арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса за жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула яе смерць, і прысудзілі фігуранта да 1 года выпраўленчых работ. А з заробку па асноўным месцы працу ў яго будуць утрымліваць 15% у даход дзяржавы (не менш адной базавай велічыні штомесяц).

Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

• Текст доступен на языке: Русский