Фота velesovik.ru.

У рыбалоўных угоддзях Беларусі з 15 лістапада па 20 снежня забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Забарона ўводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Мінпрыроды ад 2 снежня 2015 года №42.

Рапушка – самы дробны прадстаўнік сігавых відаў рыб, яе максімальная даўжыня не больш за 25 см, знешне падобная на селядзец. Жыве ў вадаёмах Віцебскай вобласці і некаторых азёрах на поўначы Мінскай вобласці.

З 1981 па 1993 год і з 2004 па чэрвень 2014 года від быў уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і забаронены да лоўлі. Цяпер лавіць рапушку дазволена, за выключэннем нераставага перыяду. За здабычу кожнай асобіны ў гэты час парушальнікам прыйдзецца выплаціць па 9 базавых велічынь (БВ цяпер складае Br25,5).

• Текст доступен на языке: Русский