Фота osh.by.

З сярэдзіны кастрычніка жыхарам прыватнага сектара Ашмянаў на бязвыплатнай аснове Ашмянскае РУП ЖКГ выдае кантэйнеры для збору смецця. Кантэйнер чорнага колеру прызначаны для бытавых адходаў, кантэйнер жоўтага колеру – для другасных матэрыяльных рэсурсаў. Да іх адносіцца пластык, шкло і папера.

Начальнік участка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання горада Ашмянскага РУП ЖКГ Аляксандр Клушэўскі распавёў, што прадпрыемства атрымала 4266 кантэйнераў.

Ужо выдадзена 1800 кантэйнераў, але ашмянцы забіраць смеццевыя кантэйнеры не спяшаюцца. Выдача кантэйнераў праходзіць па адрасе: вул. Чкалава, 19, з 8.00 да 18.00 штодня. Магчымая дастаўка транспартам РУП ЖКГ па заяўцы па тэлефоне 115. Для атрымання кантэйнераў пры сабе трэба мець пашпарт.

Раздзельны збор смецця ў Ашмянах будзе весціся ўжо з пачатку новага года, калі РУП ЖКГ набудзе спецыяльныя смеццявозы. Спецыяліст упэўнены, што дадзенае рашэнне спросціць працу камунальнікам і дапаможа павялічыць збор другасных матэрыялаў.

Пры правільным сартаванні смецця і бытавых адходаў многія з іх можна выкарыстоўваць для перапрацоўкі або атрымання энергіі. Атрымліваецца, што дзякуючы своечасоваму сартаванню смецця, спажывец эканоміць сродкі, якія былі б затрачаны на далейшую перапрацоўку або вываз смецця на звалку.

– Не кожны чалавек гатовы сартаваць смецце. Многія думаюць, што за іх гэта павінен рабіць хтосьці іншы. Некаторыя гараджане лічаць: адходы можна выкідаць у агульны кантэйнер, а на спецыяльных пунктах сартавання разбяруцца. Праблема ў тым, што з несартаваннага смецця можна атрымаць у разы менш другаснай сыравіны, – тлумачыць Клушэўскі.

• Текст доступен на языке: Русский