Так выглядае ID-карта. Фота: МУС.

Біяметрычныя пашпарты беларусам у студзені 2020 года выдаваць яшчэ не пачнуць. Раней справа была менавіта ў гэтым тэрміне.

– Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, – сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. – Ведамства узгадняе пэўныя пытанні, усё звязана з тэхнічным складнікам.

Раней абяцалі, што біяметрычныя пашпарты пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2020 года, а да гэтага – з 1 студзеня 2019 года.

Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун таксама не назваў дакладную дату ўвядзення ID-карт у нашай краіне, але ўдакладніў, што іх тэрміны выдачы ведамства канчаткова агучаць у снежні 2019 года. У любым выпадку біяметрычныя пашпарты дакладна з’явяцца ўжо ў 2020 годзе.

Выдача ID-карт – пытанне комплекснае. Над ім працуюць не толькі ў МУС, але і ў тым ліку ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальным цэнтры электронных паслуг, Дэпартаменце дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў.

Мяркуецца, што ID-карта будзе мець электронны лічбавы подпіс, якая будзе дзейнічаць у Беларускай інтэграванай сэрвісна-разлікова сістэме (БІСРС).

Біяметрычныя дакументы яшчэ павінны прайсці экспертызу ў ICAO. Гэта міжнародная арганізацыя авіяцыі – International Civil Aviation Organisation, яна ўсталёўвае стандарты па біяметрычных пашпартах.

Нагадаем, што біяметрычны пашпарт заменіць беларусам пашпарт папяровы, прадаставіць доступ да многіх паслугаў у дзяржаўных структурах. Плануецца, як толькі ID-карты запрацуюць, наша краіна пачне перамовы з іншымі дзяржавамі, каб беларусы маглі падарожнічаць па гэтым дакуменце. Вонкава яна будзе выглядаць, як банкаўская картка на ёй дзве фатаграфіі – каляровая і чорна-белая. Па словах спецыялістаў, падрабіць ID-карту будзе немагчыма, таму што на ёй вялікая колькасць ступеняў абароны.