15 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Сярод узнагароджаных ёсць мамы з нашага рэгіёна. Глядзіце, хто.
Вольга Барташэвіч – палявод адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Любанія», што ў Любані на Вілейшчыне
Іна Барташэвіч – хатняя гаспадыня з Ільі
Іна Брыль – хатняя гаспадыня з Маладзечна
Ніна Ганчарык – хатняя гаспадыня з Ракава
Наталля Жамойдзік – выхавальнік Валожынскага яслей-садка №6 «Вясёлы вулей»
Марына Занька – маляр ААТ «Будсервіс-Маладзечна»
Наталля Ігнатовіч – жывёлавод камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Відзеўшчына» Маладзечанскага раёна.
Таццяна Місюль – выхавальнік Іжскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-базавая школа Вілейскага раёна
Наталля Пятрова – хатняя гаспадыня з Будслава
Наталля Саўчук – канцэртмайстр Маладзечанскага Палаца культуры
Марына Шарамет – работніца Маладзечанскага раённага спажывецкага таварыства.
• Текст доступен на языке: Русский