У маладзечанскую міліцыю паведамілі аб крадзяжы электраінструмента з будаўнічага вагончыка ў вёсцы Марозькі.
Міліцыянеры на месцы здарэння высветлілі, што на тэрыторыі мясцовай малочнатаварнай фермы рабілі рамонт. Раніцай, прыйшоўшы на аб’ект, рабочыя выявілі прапажу дарагога абсталявання. У начны час практычна ўвесь электраінструмент захоўваўся ў адным з пакояў будаўнічага вагончыку.
Сума шкоды склала парадку 7 тысяч рублёў.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі асобу падазраванага. Ім аказаўся адзін з рабочых, раней не судзімы 22-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна.
Малады чалавек разбіў шыбу і пракраўся ў вагончык. Ён сарваў навясны замок, залез у памяшканне, дзе захоўваўся інструмент. Мужчына вынес з сабой чатыры шурупаверты, дрыль, зварачны інвертар і іншую маёмасць. Аднак самай дарагой здабычай аказаўся фарбавальны апарат коштам больш за 5 з паловай тысяч рублёў.
Фігурант прызнаўся ў здзяйсненні крадзяжу. Ён патлумачыў міліцыянерам, што за працу яму выплацілі толькі частку сумы, – і гэта падштурхнула яго на крадзеж. Падазраваны схаваў электраінструмент у хляве ў знаёмага і планаваў прадаць, але чакаў час. Выкрадзенае ў поўным аб’ёме праваахоўнікі канфіскавалі.
Па дадзеным факце Маладзечанскі РАУС пачаў крымінальную справу па артыкуле 205 КК «Крадзеж». У дачыненні да маладога чалавека абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
• Текст доступен на языке: Русский