Падчас святочнага канцэрта.

5 лістапада ў Ільянскім  дзяржаўным аграрным каледжы зладзілі канцэрт, прысвечаны Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці.

Выконваючая абавязкі дырэктара Галіна Вашынка і старшыня прафкама Святлана Валовік павіншавалі ветаранаў працы, супрацоўнікаў каледжа і навучэнцаў – будучых работнікаў сельскай гаспадаркі.

Узнагароджваюць ветэранаў працы.

Галоўных герояў мерапрыемства – ветэранаў – узнагародзілі  граматамі і сувенірамі. Падарукі падрытавалі самі навучэнцы ў гуртку  «Стылёвыя штучкі» пад кіраўніцтвам Наталлі Талстыка.

Ветэраны працы дзякавалі адміністрацыі, культагранізатару Казіміру Талстыку, навучэнцам за канцэрт і ўвагу.

Выступіла таксама Святлана Несцяровіч, якая шмат гадоў кіравала каледжам. Яна пажадала навучэнцам поспехаў і дасягненняў.

Агульны здымак напамяць.

Фотаздымкі забяспечаныя арганізатарамі.