Узнагароджанне пераможцаў конкурса “Найлепшае рэгіянальнае медыя” адбылося 15 лістапада.

Агулам у конкурсе 12 намінацый. У конкурсе ўдзельнічала больш за 200 конкурсных работ.

У кожнай з намінацый абіралі траіх фіналістаў, а сярод фіналістаў – аднаго пераможцу.

Журналіст “Рэгіянальнай газеты” Зоя Хруцкая стала фіналістам у намінацыі “Гісторыя”. Журы адзначыла яе артыкул “Можа, у тым вязе замураваная князёўна”. Самы стары вяз у Беларусі сохне, пакуль людзі разбіраюцца з дакументамі.

Зоя Хруцкая справа.

“Рэгіянальная газета” двойчы брала Гран-пры конкурсу і станавілася найлепшай рэгіянальнай газетай года – у 2015 і 2017 гадах.

Конкурс арганізуе Асацыяцыя рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя Масмедыі”.

Фота baj.by.

2018: «Брестскую газету» назвалі лепшым рэгіянальным выданнем года ФОТА

“Рэгіянальная газета” стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ, Названыя лепшыя рэгіянальныя СМІ па версіі асацыяцыі выдаўцоў

2016: “Рэгіянальная газета” атрымала чатыры дыпломы на конкурсе Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы (Фота)

“Рэгіянальная газета” стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі

2014: Лепшыя відэа cярод мясцовых СМІ здымае “Рэгіянальная газета”

2013: Ваша “Рэгіянальная газета” − з найлепшых у Беларусі