Ілюстрацыйнае фота.

Да канца года ўсе старыя гарадскія ліхтары заменяць на новыя энергаэфектыўныя.

Будуць выкарыстоўваць святлодыедныя лямпы. А яны эканамічней за старыя ў дзесяць разоў. Пра гэта на сустрэчы з калектывам Вілейскага бюро Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» распавёў намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Аляксандр Катовіч.

Інфармацыя прагучала ў кантэксце пытання пра тое, што вуліцы Піянерская і Астроўскага дрэнна асветленыя. Намеснік старшыні паабяцаў разабрацца з пытаннем, адпаведнае даручэнне перададуць Вілейскай ЖКГ.