Той самы ровар. Фота забяспечанае прэс-службай Маладзечанскага РАУС.

29 кастрычніка на лінію «102» у Маладзечанскі РАУС паведамілі пра ровар, кінуты ля дома 21 па вуліцы Тапалёвая.

У міліцыю звярнуўся гараджанін, які жыве побач. Мужчына распавёў, што двухколавы ровар ён заўважыў познім вечарам 28 кастрычніка, каля 23.30. Міліцыянеры даставілі знойдзены ровар маркі GT aggressor ў Маладзечанскі РАУС. Цяпер праводзяць праверку, устанаўліваюць асобу ўладальніка транспарту.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія нешта ведаюць пра уладальніка ровара ці пра абставіны, у якіх пакінулі ровар, звярнуцца ў райаддзел па тэлефонах 8(0176)77-16-56 (аператыўна-дзяжурная частка), 8(029)753-99-40, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский