Пацярпелая фельдчар прабачыла адказчыка, паведамляе mlyn.by.
Адміністрацыйную адказнасць у судзе не атрымаў тэрапеўт Вілейскай ЦРБ. Калі ён быў на пасадзе загадчыка аддзялення хуткай дапамогі, то ўкалоў жанчыну-фельдчара скарыстаным шпрыцом.
Суд Вілейскага раёна пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу ў сувязі з прымірэннем бакоў.
Пацярпелая напісала заяву аб спыненні справы ў сувязі з прымірэннем.
Суддзя запытаўся ў адказчыка, навошта ён укалоў фельдчара. Той патлумачыў, што гэта адбылося без злога намеру, па выпадковай неасцярожнасці.
– Мы пагаварылі і памірыліся, – сказаў былы загадчык аддзяленнем хуткай дапамогі.