Праваахоўныя органы пачалі расследаванне абставінаў матчу паміж «Дынама-Маладзечна» і «Магілёвам» у беларускай Экстралізе.

«Запланаванае на 18 лістапада паседжанне Дысцыплінарнага камітэта ФХБ не адбудзецца ў сілу актыўнай фазы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў у дачыненні да фігурантаў матчу паміж камандамі «Дынама-Маладзечна» і «Магілёвам», які адбыўся 12 лістапада. ФХБ цесна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі з мэтай устанаўлення ўсіх абставінаў «дзіўнага» матчу і вынясення па ім максімальна аб’ектыўнай і вычарпальнай прававой ацэнкі», – гаворыцца ў заяве ФХБ.

У гэтай сувязі ФХБ лічыць заўчаснымі якія б то ні было заявы і рашэнні ад імя грамадскіх органаў «да атрымання афіцыйнай інфармацыі ад Следчага камітэта і судовых інстанцый».

Нагадаем, што гэты матч выклікаў вялікія падазрэнні з-за катыровак букмекераў (каэфіцыент на яўнага аўтсайдэра матчу «Магілёў» рэзка ўпаў перад гульнёй – з 7.10 да 1.68), а таксама з-за ходу паядынку: «Дынама-Маладзечна» лідзіравала 5:1 , але прайграла 5:6.

Дзіўны матч супраць Магілёва – табу ў Маладзечне, але склад ужо ператрасаюць

• Текст доступен на языке: Русский