Зборная Беларусі перамагла Вялікабрытанію ў першым кваліфікацыйным матчы да Еўрабаскета-2021.
У складзе беларускай нацыянальнай каманды выступіла смаргонка Юлія Рыцікава.
Зборная Беларусі перамагла брытанскіх баскетбалістак з лікам 90:59. Гэта першы матч для беларусак у кваліфікацыйным этапе да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў 2021 годзе. Нацыянальная зборная згуляла ў Манчэсцеры на выездзе.
Юлія Рыцікава набрала 5 ачкоў, 1 перадача, 1 перахоп.
У чэрвені Вялікабрытнія заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы, а беларускі нават не выйшлі з групы.
Беларусь выступае ў групе F разам з Вялікабрытаніяй і Польшчай. Наступны матч падапечныя галоўнага трэнера Наталлі Трафімавай правядуць толькі ў 2020 годзе.
• Текст доступен на языке: Русский