Фота poembook.ru.

На гэтым тыдні ў Беларусі пахаладае. У першай палове тыдня яшчэ захаваецца цёплае сырое надвор’е з тэмпературным фонам на 4-6 °С вышэй за кліматычную норму, паведамілі tut.by ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У другой палове тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам перыферыі антыцыклону, таму да канца працоўнага тыдня тэмпературны фон апусціцца да кліматычнай нормы, а па ўсходзе краіны ён апынецца на 1-3 °С ніжэй за норму.

19 лістапада, у аўторак, будзе без істотных ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе Беларусі пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — +1…7 °С, месцамі яна панізіцца да 0 .. -1 °С, максімальная тэмпература днём складзе ад +3 °С па ўсходзе да +12 °С па паўднёвым захадзе краіны.

20 лістапада, у сераду, таксама без істотных ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1…7 °С, па ўсходзе пры праясненнях да 0 .. -2 °С. Максімальная тэмпература днём — +2…9 °С, па паўднёвым захадзе да +11 °С.

21 лістапада, у чацвер, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. У дзённыя гадзіны месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным складзе 0…+7 °С, толькі ноччу па ўсходзе краіны яна панізіцца да -1 .. – 3 °С, а днём па паўднёвым захадзе максімальная тэмпература дасягне +8…9 °С.

22 лістапада, у пятніцу, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім захадзе краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -1…8 °С, па ўсходзе пры праясненнях да -9…10 °С, максімальная тэмпература днём — -4…+2 °С; у заходніх раёнах Беларусі крыху цяплей — ноччу 0…+3 °С, днём — +3…5 °С. 23 лістапада, у суботу, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 .. – 8 °С, па ўсходзе пры праясненнях паветра астудзіцца да -9…10 °С, максімальная тэмпература днём — -4…+2 °С; у заходніх раёнах краіны ноччу — 0…+2 °С, днём — +3…5 °С.

24 лістапада, у нядзелю, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — -1…7 °С, па ўсходзе пры праясненнях -8…10 °С, максімальная днём -4 .. +2 °С; у заходніх раёнах Беларусі ноччу — 0…+3 °С, днём — +3…5 °С.