Гродзенская абласная ДАІ паведаміла, што аварыя адбылася 16 лістапада ў 22.30 на 184-м кіламетры трасы Р63 (Барысаў–Вілейка–Смаргонь–Ашмяны).

Там 41-гадовы кіроўца “Пежо” урэзаўся ў фуру “Вольва”. Пасля сутыкнення абодва аўтамабіля з’ехалі ў кювет. Кіроўца “Пежо” памёр на месцы, яго жонка ў рэанімацыі.

Кіроўца “Пежо” рухаўся з боку Ашмянаў ў напрамку Смаргоні, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, там і адбылося лабавое сутыкненне яго аўтамабіля з “Вольва”.

Кіроўца грузавіка, ураджэнец Расійскай Федэрацыі 1979 года нараджэння, сур’ёзных траўмаў не атрымаў. Прычыны і іншыя абставіны здарэння будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.

Ад атрыманых траўмаў кіроўца «Пежо» – 41-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна,  памёр на месцы здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский