Фота pravo.by.

Каб прыняць дадатковыя меры па прафілактыцы ДТЗ з удзелам найбольш ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, мінімізацыі негатыўных сезонных праяў ДАІ Маладзечна ад 19 па 24 лістапада праводзіць інфармацыйную кампанію «Час стаць заўважным!».

Ад пачатку бягучага года на тэрыторыі Маладзечанскага раёна зарэгістравалі 38 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінула і 37 чалавек атрымалі розныя раненні. Па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася два ДТЗ.

Утрох ДТЗ пешаходы не былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі.

Як паказвае статыстыка, асноўныя пацярпелы – мужчыны ад 26 да 40 гадоў.

Падчас інфармацыйнай кампаніі правядуць рэйды з прыцягненнем максімальнай колькасці міліцыянераў, адпрацуюць у гадзіны пік і ў цёмны час сутак нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі аўтамабільных дарог, вуліц населеных  пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў

Атывізуюць інфармацыйную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, забяспечыўшы давядзенне інфармацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з улікам сезонных фактараў і ў сувязі з скарачэннем працягласці светлавога дня.

Раскажуць аб правілах выкарыстання святловяртальных элементаў і мерах бяспекі на пешаходных пераходах.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна звяртаецца да грамадзян. У цёмны час сутак на дарозе выкарыстоўвайце ў элементах верхняй вопраткі святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі, камізэлькі павышанай бачнасці, а пра знаходжанне на праезнай часткі і каля яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 8 (0176) 77-16-56 альбо GSM 102.