Першы міжнародны фестываль мастацтваў «Open MoloFantasy – 2019» пройдзе ў Маладзечне.

Адкрыццё творчага форума і выстава фотаработ у намінацыі “Лепшае фота” пройдуць ад 21 да 24 лістапада. Удзел прымуць прадстаўнікі з Беларусі, Славеніі, Польшчы, Украіны, Расіі. Арганізатар фестывалю – Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна пры падтрымцы райвыканкама.

Урачыстае адкрыццё з беларускім каларытам адбудзецца 21 лістапада ў Цэнтры традыцыйнай культуры і побыты ў Плябані. Пачатак а 16 гадзіне.

У праграме першага этапа запланавалі экскурсіі па Маладзечанскім раёне, майстар-класы, выставы і іншыя культурна-забаўляльныя праграмы.

Ад 4 да 8 снежня ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме пройдзе конкурсная праграма ў намінацыях: харэаграфія, інструментальная музыка, спевы, мастацкае слова, тэатральная творчасць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.