Ілюстрацыйнае фота sputnik.by.

Пра тое, што ў маладзечанца ў двары дома па вуліцы Валынца скралі машыну, мы пісалі 15 лістапада.

Міліцыя знайшла машыну і затрымала ўгоншчыка, паведаміла карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

– Аўтамабіль «Опель Аскона» скраў 20-гадовы маладзечанец, – расказала афіцыйны прадстаўнік. – Фігурант скраў машыну, каб прадаць яе на запчасткі. Аднак у вёсцы Лебедзева не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Там кінуў машыну і сышоў.

Падазраванага затрымалі дома. Спачатку даставілі ў міліцыю для разбіральніцтва. А потым адпусцілі. Цяпер ён пад падпіскай аб нявыяздзе і належных паводзінах.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский