Фота youtube.com.

Абласныя спаборніцтвы па шашках ладзілі 16 лістапада ў Пухавічах. У тройцы лідараў – каманда з Маладзечна.

Спаборніцтвы ладзілі ў рамках абласной Спартакіяды школьнікаў. Удзельнічалі хлопцы і дзяўчаты 2005-2006 года нараджэння і малодшыя.

Маладзечанская каманда заняла трэцяе месца, саступіўшы Жодзіну і Пухавічам, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.