Навуковец Максім Чарняўскі на раскопках у Арпе летам 2018 года. Фота з архіва "РГ".

Раскопкі правядуць 18-24 лістапада.

Кіруе раскопкамі  старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Максім Чарняўскі.

Мяркуецца, што гарадзішча, знойдзенае ў Арпе, існавала на мяжы тысячагоддзяў.

Пра гарадзішча мы пісалі у 2017 годзе. Тады дарожная служба знайшла месца пад кар’ер і пачала здабываць там пясок. Аднак своечасова спахапіліся мясцовыя краязнаўцы – на гэтай тэрыторыі размяшчалася гарадзішча жалезнага веку, а ў зямлі захаваліся артэфакты з таго часу.

Летам 2018 мы пісалі пра раскопкі, якія ладзіліся ў Арпе.

Тыя хто хоча паўдзельнічаць у сёлетніх раскопках, звяртайце па тэлефоне (8029) 873-72-95 (Дзяніс).

• Текст доступен на языке: Русский