У Баранавічах высвятляюць абставіны траўмавання двухгадовай дзяўчынкі. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале Следчага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 17 лістапада. Прыкладна ў 10.50 з бальніцы ў міліцыю паведамілі пра шпіталізацыю дзіцяці. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што двухгадовая дзяўчынка ў той дзень гасцявала ў бабулі і дзядулі.

Яна падымалася на другі паверх прыватнага дома, калі страціла раўнавагу і звалілася ў праём паміж прыступкамі і парэнчамі з вышыні каля паўтара метра, стукнуўшыся галавой.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння

• Текст доступен на языке: Русский