Фота pixabay.com.

За студзень-верасень 2019 г. у эканоміку Вілейскага раёна замежныя інвестары ўклалі 464,3 тысячы долараў.

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый уклалі ў арганізацыю прамысловасці – 369,9 тысяч або 79,7% ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцый.

Сярод краін-інвестараў 79,7% агульнага аб’ёму замежных інвестыцый прыпадала на суб’екты гаспадарання Польшчы. Замежны капітал за студзень-верасень 2019 года прыцягваўся ў выглядзе прамых інвестыцый.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) склалі 464,3 тысячы долараў.

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці.

• Текст доступен на языке: Русский