На сайце Цэнтрвыбаркама паведамляюць, колькі працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавала з таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў.

Так, па Маладзечанскай гарадской акрузе №72 перамагла Людміла Канановіч. За яе прагаласавала 75,61%. За Арцёма Русакевіча – 11,66, за Валянціна Цішко – 3,47%.

Па Маладзечанскай сельскай акрузе №73 з вынікам 75,98% перамог Алег Семянчук. Астатнія галасы размеркаваліся наступным чынам: Людміла Каханоўская – 11,46, Аляксандр Цімафееў – 2,89, Мікалай Герасіменка – 1,69%.

• Текст доступен на языке: Русский