20 лістапада ў Вязаўцы і 21 лістапада ў Маладзечна часова абмяжуюць рух. Запланаваныя следчыя эксперыменты, паведамілі ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС.
20 лістапада ад 20.00 да 21.30 гадзін у Вязаўцы, на Маладзечаншчыне, на шостым кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-56 «Маладзечна-Валожын» правядуць следчы эксперымент па факце ДТЗ.
Увечары 2 лістапада адбылася аварыя са смяротным зыходам. 35-гадовы жыхар Маладзечна на аўтамабілі Mersedes наехаў на пешахода. 43-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна пераходзіў праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху аўтамабіля паблізу пазначанага пешаходнага пераходу.
Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.
У сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў рух усіх відаў транспарту ў абодва кірункі Маладзечна і Валожына на паказаным участку часова абмяжуцюць.
Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе загадзя планаваць час і маршрут паездак.
21 лістапада ад 10.00 да 12.00 гадзін у Маладзечне на скрыжаванні вулі Вялікі Гасцінец-Гарадоцкая правядуць следчы эксперыменту па факце ДТЗ, што мела месца раней.
У сувязі з гэтым у раёне названага скрыжавання часова абмяжуюць рух транспартных сродкаў па двух палосах у бок Мінска.
ДАІ Маладзечна просіць кіроўцаў у названы прамежак часу па магчымасці выбіраць іншы маршрут руху, каб не патрапіць у затор.
• Текст доступен на языке: Русский