Падчас адной з праграм. Фота tvr.by.

14 лістапада ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі зладзілі адборачны этап нацыянальнага тэлепраекта «Я ведаю!».

Сярод вучняў, якія набралі найбольш балаў ёсць дзеці з нашага рэгіёна. Гэта Іван Броўка – пяцікласнік з гімназіі-інтэрната Мядзела, Сафія Саланец – пяцікласніца з вілейскай школы №3, Андрэй Сак – шасцікласнік з гімназіі №7 Маладзечна, Стафанія Коршук – шасцікласніца СШ №14 Маладзечна, Раман Клунік – шасцікласнік з гімназіі-інтэрната Мядзела, Кірыл Аляксеенка – сямікласнік з шостай гімназіі Маладзечна, Ілля Барысевіч – васьмікласнік Валожынскай СШ №1.

Нядрэнна выступілі і вучні 9-11 класаў. Адзначыліся дзевяцікласнікі Павел Посах з гімназіі №10 Маладзечна, Ганна Астрэліна з Нарацкай школы №2, Вераніка Бобрык з СШ №1 Валожына і Арцём Кратовіч з Вілейскай гімназіі «Логас»; дзесяцікласнікі Ілля Таўгень з Валожынскай гімназіі №1 і Антон Губко з гімназіі №10 Маладзечна; адзінаццацікласнікі – Павел Дашкевіч з гімназіі №10 Маладзечна, Андрэй Смолка з СШ №3 Вілейкі, Ксенія Звярко з Івянца.