Фота ostrovets.by.

Гэта Дзмітры Сакалоўскі, піша «Астравецкая праўда».

Ён родам з Варнян. У дзяцінстве ён зацікавіўся спортам – гэта заўважыў трэнер Андрэй Блашкевіч, які прывіў хлопчыку любоў да лёгкай атлетыкі.

Пасля заканчэння Варнянскай сярэдняй школы ў 1999 годзе Дзмітрый Сакалоўскі паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на факультэт фізічнай культуры і спорту. Працаваць пачынаў у Гудагайскай сярэдняй школе, пасля выкладаў фізкультуру ў Альхоўскай і Спондаўскай школах. У апошні час працаваў у гімназіі №1 Астраўца.

11 лістапада Дзмітрый Іосіфавіч прызначаны дырэктарам Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок і сына.

• Текст доступен на языке: Русский